Налады адлюстравання

Памер шрыфта:
Колеру сайта
Выявы

Параметры

УП "Праектны інстытут Брэстдзiпразем"

Мы рады вітаць вас на старонках дадзенага інтэрнэт рэсурсу і вельмі спадзяёмся, што Вы зможаце знайсці ўсю інфармацыю якая цікавіць Вас.

Даччынае унітарнае прадпрыемства "Праектны інстытут Брэстдзіпразем" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Праектны інстытут Белдзіпразем" з'яўляецца асноўнай праектнай арганізацыяй, размешчанай на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і, якая ажыццяўляе работы ў сферы геадэзіі і картаграфіі.

Вось ужо больш за 55 гадоў мы працуем для Вас. Цеснае супрацоуніцтва з рознымі праектнымі інстытутамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі дазваляюць нам ганарыцца тым, што якасць нашых паслуг заўсёды застаецца на вышыні.

  • ВЫСОКІ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УЗРОВЕНЬ

  • ВЫСОКАКВАЛІФІКАВАНЫЯ СУПРАЦОЎНІКІ

  • СУЧАСНАЕ ВЫСОКАДАКЛАДНАЕ АБСТАЛЯВАННЕ

  • ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ І АДКАЗНЫ ПАДЫХОД

НАША МЭТА

Нашай мэтай з'яўляецца ажыццяўленне розных праектных і вышукальных работ на высокім тэхналагічным узроўні з выкарыстаннем інавацыйнага высокадакладнага абсталявання, які дазваляе атрымліваць максімальна правільныя і дакладныя вынікі.

НАША МІСІЯ

Мы працуем на карысць грамадзян і прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і ганарымся гэтым. Землеўпарадкавальныя працы, што ажыццяўляюцца намі, дазваляюць шмат чым абараняць свае законныя правы і інтарэсы. Мы шчаслівыя, што можам дапамагчы. Мы ўкараняем розныя прагрэсіўныя тэхналогіі, кампютарныя праграмы, прылады і абсталяванне, што дазваляе ажыццяўляць геадэзічныя працы з высокай якасцю.

НАШЫ СУПРАЦОЎНІКІ

Супрацоўнікі нашай праектнай арганізацыі – гэта кваліфікаваныя вытворцы, наш гонар. Дасягаць высокіх паказчыкаў у працы дазваляе іх адметны прафесіяналізм. Мы заўсёды рады вітаць у сваім калектыве маладых вытворцаў, якія упэўнена валодаюць рознымі сістэмнымі праграмнымі прадуктамі, што дазваляе зрабіць вынік нашай працы яшчэ лепш. Дзевяць супрацоўнікаў нашай арганізацыі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

НАШЫ ВЫТВОРЧЫЯ ЗДОЛЬНАСЦІ

Акрамя сучаснага і высокадакладнага абсталявання ў нас ёсць вытворчы будынак у Брэсце, з 2009 года пабудаваны будынак у г. Баранавічы, у 2011 – у г. Пінску. Мы ганарымся тым, што пашыраем свае вытворчыя магутнасці і працуем на карысць сваіх грамадзян.

МЫ АКАЗВАЕМ НАСТУПНЫЯ ВІДЫ ПАСЛУГ

ТАПАГРАФІЧНАЯ ЗДЫМКА

– працы па даследаванні мясцовасці ў геаметрычных і геаграфічных адносінах, мэтай якіх з'яўляецца складанне тапаграфічнай карты ці плана.

ВЫКАНАЎЧАЯ ЗДЫМКА

– працы, што праводзяцца для вызначэння фактычнага становішча асобных частак праекта,у тым ліку, ўсталяваныя будаўнічыя і іншыя інжынерныя канструкцыі

ГЕАДЭЗІЧНЫЯ ПРАЦЫ

- комплекс пошукавых работ ажыццяўляюцца для мэт будаўніцтва і землеўпарадкавання ў працэсе будаўнічай і землеўпарадкавальнай дзейнасці;

КАНСУЛЬТАВАННЕ ПА ЎСІХ ЗЯМЕЛЬНЫХ ПЫТАННЯХ

РАЗБІВАЧНЫЯ работы

- работы, накіраваныя на перанясенне асобных элементаў запраектаванага збудавання і мяжы зямельнай дзейнасці на мясцовасць (у натуру)

ЗЕМЛЕЎПАРАДКАВАЛЬНЫЯ РАБОТЫ

– землеўпарадкавальныя дзеянні, усталяваныя нарматыўнымі прававымі актамі,, пры правядзенні землеўпарадкавання

АКРАМЯ ГЭТАГА, НАМІ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА:

Ацэнка нерухомых аб'ектаў;

Падрыхтоука праектнай дакументацыі;

Падрыхтоука планава-картаграфічнага матэрыялу;

Многае іншае.

Для грамадзян мы гатовы зрабіць паслугі ў падрыхтоуцы дакументаў па падаванні зямельных надзелау для будавання іабслугоўвання жылых дамоу, вядзенні асабістай дапаможнай гаспадаркі, калектыўнага садоўніцтва і сялянскай(фермерскай) гаспадаркі. Высокая якасць нашых паслуг абумоуліваецца устойлівым удасканаленнем нашых навыкаў і ведаў. Звярнуўшыся да нас, Вы зможаце ў гэтым пераканацца. Мы заўсёды рады Вам дапамагчы.

ЭЛЕКТРОННАЯ ЗАЯВА ЦІ ЗВАРОТ

Вы можаце проста з сайта адправіць нам зварот ці заяву на правядзенне работ

перайсці да заявы

ГЕАПАРТАЛ ЗЯМЕЛЬНА-ІНФАРМАЦЫЙНАЙ СІСТЭМЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

подробнее

ФОТОГАЛЯРЭЯ

ПАРТНЁРСКІЯ СПАСЫЛКІ

УП "Праектны інстытут Брэстдзiпразем"
ажыццяўляе прыём грамадзян на стварэнне
землеўпарадкавальных спраў на зямельныя надзелы грамадзян
у працоўныя дні з 8.30 да 17.00 перапынак на абед з 12.30 да 13.00, выхадны субота, нядзеля.
(тэл. (8 0162) 20-05-20)
224013, г. Брэст вул. Малая, 3/1, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.